З выхаванцамі праведзена гутарка “Як правільна мыць рукі?”. Дзеці разглядвалі малюнкі з выявамі прадметаў гігіены, разгадвалі загадкі.
Была арганізавана дэманстрацыя-інструкцыя правільнага мыцця рук.
Выхаванцы з цікавасццю і задавальненнем выконвалі заданні з распрацаванага ва ўстанове электронна вучэбнага модуля Падарожжа ў краіну “Здароўя”: праглядзелі мультфільм “Чыстыя рукі – правіла гігіены” і адказалі на пытанні, выканалі заданне “Што патрэбна для чыстых рук?”.
Дзень прайшоў весела і карысна. Нашы выхаванцы зразумелі, што патрэбна ўтрымліваць сваё цела ў чысціні і беражліва адносіцца да свайго здароўя.