Свята - гэта заўсёды радасць, весялосць. Адно толькі яго чаканне здольна выклікаць у дзіцяці станоўчыя эмоцыі, адцягнуць ад «сыходу» у хваробу. Рухомымі гульнямі, атракцыёнамі, конкурсамі, розыгрышамі, пацехямі, сюрпрызамі была насычана праграма свята, суправаджалася спантанымі камічнымі сітуацыямі, выклікала шчыры смех, здзіўленне, захапленне. Ужо адна гэта абставіна робіць свята незаменным сродкам прафілактыкі. Даўно вядома, што добры настрой, настрой на жыццесцвярджаючы лад маюць высокую гаючую сілу.
Пры падрыхтоўцы і правядзенні фізкультурна-спартыўных свят дзеці атрымліваюць магчымасць праяўляць актыўнасць, ініцыятыву, самастойнасць, творчасць, што дабратворна ўплывае на развіццё іх здольнасцей і асобасных якасцей.