У нерэгламентыраванай і свабоднай дзейнасці з выхаванцамі выкарыстоўваю займальныя гульні для развіцця сенсорыкі, накіраваныя на фарміраванне паўнацэннага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, пазнанне свету і назапашванне ўяўленняў аб навакольным свеце.
Мною быў зроблены шматфункцыянальны дапаможнік “Чароўная ёлачка”, які садзейнічае развіццю інтарэса да матэматычных характарыстык навакольнага асяроддзя, уменню адрозніваць і групаваць прадметы па колеру і велічыне, фарміруе ўяўленні аб колькасці прадметаў, садзейнічае замацаванню зрокавай увагі, памяці, дробнай маторыкі і зрокава-маторнай каардынацыі.
выхавальнік Каскевіч Галіна Станіалаваўна.