...Задачы экалагічнага выхавання рашаюцца на занятках, у свабоднай дзейнасці дзяцей, на прагулках, у рамках правядзення тыдня экалогіі.
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры выхаванцаў на тэрыторыі яслей-сада створана экалагічная трапа.
Штогод выхаванцы ўстановы адукацыі прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе малюнкаў на экалагічную тэму. Яны з задавальненнем ствараюць пано, вырабы, аплікацыі.
“Давайце, дашкаляты,
Прыроду зберагаць.
Аб ёй ні на хвіліну
Не трэба забываць!”
Пад такім дэвізам у Поразаўскім яслях-садзе сярод выхаванцаў сярэдняга і старэйшага ўзросту быў праведзены конкурс работ на экалагічную тэму. Па рашэнні журы пераможцам прызнана работа выхаванкі інтэграванай групы № 2 Янушка Сафіі “Зямля ў нашых далоньках”. Работа адпраўлена для ўдзелу ў першым этапе рэспубліканскага конкурса малюнкаў на экалагічную тэму.
Валянціна Кавальчук
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Поразаўскага яслей-сада Свіслацкага
скачать dle 10.5фильмы бесплатно