Новы год - самае цудоўнае, напоўненае чараўніцтвам свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя.
Дзякуючы намаганням педагогаў, дзяцей і бацькоў у дашкольнай установе створана казачная навагодняя атмасфера. Ёлачкі, прыгожа спакаваныя падарункі, рознакаляровыя снегавікі, зорачкі і сняжынкі, дзіцячыя малюнкі і вырабы, навагоднія вянкі і кампазіцыі, гірлянды і многае іншае цешаць вока і ствараюць святочны настрой.