Дзень Перамогі - адзін з самых шанаваных святаў у нашай краіне.
9 МАЯ 1945 года сыходзіць усё далей і далей ад нас, але мы па-ранейшаму памятаем, якой цаной дасталася гэтая перамога нашаму народу, як любілі, бераглі і абаранялі яе нашы продкі, нашыя бацькі і дзяды. Нельга, каб нашы дзеці забывалі пра гэта.
Напярэдадні 9 мая для пашырэння ўяўленняў дзяцей аб гісторыі нашай Радзімы, з мэтай выхавання маральнасці і патрыятызму ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі...