З 3 па 10 красавіка 2021 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", ініцыятарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта - захаванне лясоў. У гэтым годзе акцыя «Тыдзень лесу-2021» прымеркавана да Года народнага адзінства.
Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Поразаўскі яслі-сад" таксама стаў удзелікам акцыі "Тыдзень лесу - 2021" і ўнес свой уклад у стварэнне зялёнага фонду краіны.