...Выхавальнікі дашкольнай установы ў розных відах дзейнасці фарміруюць ў дзяцей ўяўленні аб чалавеку не як пра гаспадара, заваёўніка прыроды, а як часткі прыроды, які залежыць ад яе. Педагогі выкараняюць спажывецкае стаўленне да прыроды. У цяперашні час у большасці дзяцей дашкольнага ўзросту сфарміравана дакладнае дзяленне жывёл на дрэнных і добрых, злых і добрых, шкодных і карысных. Гэтаму спрыяюць і шматлікія мастацкія творы, мультфільмы. У многіх з іх драпежнікі намаляваныя злымі, нядобрымі. Яны хочуць з'есці "добрых" зайцоў, парсючкоў і г.д., як правіла, зайцы перамагаюць ваўкоў і застаюцца жыць у лесе адны, без злых драпежнікаў. Многія дзеці перакананыя ў тым, што драпежны звер - дрэнна, ён не патрэбны ў прыродзе, і што самы выдатны лес - гэта лес без ваўкоў.
Перад педагогамі нашай установы стаіць задача данесці дзецям аб тым, што ў прыродзе няма дрэнных і добрых, шкодных і карысных. Кожная жывёла, расліна выконвае сваю працу, сваю ролю ў прыродзе. Патрэбныя аднолькава ўсе - і ваўкі, і зайцы. Лес без драпежнікаў не будзе ўраўнаважанай экасістэмай і, у рэшце рэшт, пачне дэградаваць. Такім чынам, педагагі ўстановы адукацыі прывіваюць любоў і беражлівыя адносіны алнолькава да ўсіх жывых арганізмаў, незалежна ад таго, падабаюцца яны нам ці не.
Я вынік плённай сумеснай працы педагогаў, выхаванцаў і бацькоў дашкольнай установы ў гэтым напрамку – удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак. У межах конкурса дзеці з задавальненнем малявалі, стваралі калажы, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі дэкаратыўнага мастацтва.
Лепшай работа, па рашэнні журы, прызнана работа выхаванца інтаграванай групы № 1 Пупкова Цімафея “Мы за квітнеючую планету”.
Работа адпраўлена для ўдзелу ў першым этапе рэспубліканскага конкурсу малюнкаў на экалагічную тэму. Віншуем пераможца і жадаем далейшых поспехаў!
Святлана ФІЛІНОВІЧ