Часам мы не задумваемся, як важна даць маленькаму чалавеку паспрабаваць, пакратаць або панюхаць розныя прадметы. Бо такім чынам ён развіваецца і адкрывае для сябе навакольны свет. Пазнанне пачынаецца з успрымання прадметаў і з'яў навакольнага свету.
Вялікае значэнне пры гэтым мае актывізацыя сенсорнага ўспрымання. Яно з'яўляецца асновай для інтэлектуальнага развіцця дзіцяці, развівае ўвагу, уяўленне, памяць, назіральнасць, уплывае на пашырэнне слоўнікавага запасу дзяцей. Менавіта гэты ўзрост найбольш спрыяльны для ўдасканалення дзейнасці органаў пачуццяў, фарміраванне сенсорных эталонаў: колеру, формы, велічыні...